Грамадства2121

Важныя змены для беларусаў Польшчы: праязны дакумент прызналі эквівалентам пашпарта

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве адправіў запыт у польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі адносна таго, які статус мае польскі праязны дакумент. Яго вымушаныя атрымліваць многія беларусы, у якіх канчаецца тэрмін беларускага пашпарта, а атрымаць новы магчымасці няма.

Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, змешчанай у дакуменце, атрыманым кіраўніцай аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольгай Дабравольскай,

польскі праязны дакумент для замежніка з'яўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам. Гэты дакумент можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацвярджэння асобы яго ўладальніка.

Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што

пры падачы заявы на часовы або пастаянны дазвол на жыхарства, а таксама дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаваць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці падаць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.

Такім чынам, беларусы могуць карыстацца польскім праязным дакументам у якасці дакумента, які пацвярджае іх асобу:

  • у адміністрацыйных органах;
  • банках;
  • пры перасячэнні мяжы;
  • у іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу.

ЦБС падкрэслівае, што інтэрпрэтацыя, выкладзеная ў дакуменце — важны аргумент у спрэчных сітуацыях, і гэта мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы. Тым самым моцна спрашчаецца жыццё многім беларусам у Польшчы, якія не могуць атрымаць або замяніць беларускі пашпарт.

Каментары21

  • Жора
    29.07.2024
    Пашпарт Кавалеўскага (і сам Кавалеўскі) усё далей ды далей.
  • )) выбары
    29.07.2024
    А кеды чарка-шкварачнікі ўсе пяройдуць на енты пашпарт, як Ярмошына пасшчытаіць бюляцені?
  • Без праязднога дакументу
    29.07.2024
    Ключавы момант. Гэта Інтэрпрэтацыя, і для польскіх уженднікаў, ня мае аніякага значэння, як яны гэта бачаць так і будзе, згодна з іх меркаваннем, пры гэтым для кожнага супрацоўніка можа значыць іншае.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг, якія прывядуць да змены ўлады4

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць