«Вас делают убийцами!»: 250 жанчын у белым з кветкамі сабраліся ў Мінску на Камароўцы ВІДЭА

250 беларускіх жанчын выйшлі ў белым з кветкамі да Камароўкі, каб выказаць пратэст гвалтоўным дзеянням і салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі.
«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільны падлік галасоў!» - кажуць удзельніцы акцыі.




«Мы прыйшлі з адкрытымі рукамі, без зброі. Гэтаксама як і іншыя мірныя пратэстоўцы. Гвалт ідзе толькі з аднаго боку».
Ланцуг працягнуўся ўздоўж Камароўкі і Дома мэблі.

Міліцыя просіць дзяўчат разысціся.
Яны паклалі кветкі ўздоўж дарогі і разыходзяцца, паклаўшы рукі за галаву
Міліцыянтам крычаць: «Спыніце гвалт! Вас робяць забойцамі! Міліцыя — забойцы!»


Дзяўчаты вырашылі не разыходзіцца, працягваюць стаяць уздоўж дарогі
Да дзяўчат на Камароўцы пад’ехаў сіні бусік АМАПа. Пажылая жанчына падышла да яго і звяртаецца да амапаўцаў: «Што ж вы робіце? Гэта ж вашы сёстры і браты! Хто вашы бацькі?». Пакуль што амапаўцы не выходзілі з буса. Зараз большая частка ўдзельніц разышлася.
Каментары