Грамадства

Некалькі дзён таму ў цэнтры Мінска заўважылі пацукоў. Цяпер ім шукаюць дом, бо могуць загінуць

Некалькі дзён таму ў тыктоку з'явіўся ролік, зняты на вуліцы Кульман у Мінску: у кадры некалькі пацукоў рознага колеру і ўзросту выбягаюць з-пад куста і нават не баяцца людзей.

Адзін з выратаваных

«Як вас тут шмат!» — усклікае аўтар роліка. Дзяўчына выказала здагадку, што грызуноў выкінулі — з выгляду пацукі хутчэй нагадалі дэкаратыўных. Частка каментатараў пагадзіліся і нават выказала здагадку, што гэта можа быць за парода. Пасля агалоскі ратаваць грызуноў падахвоціліся валанцёры: будучыя халады пацукі могуць не перажыць. Пакуль удалося злавіць семярых, і цяпер ім шукаюць новы дом, піша Onliner.by.

@dashdolls888

Выбросили домашних крыс на Кульман(

♬ оригинальный звук - budnayavoronkova

Ролік быў апублікаваны пяць дзён таму і спярша многія вырашылі, што пацукі жывуць у раёне «Камароўкі». Пазней гэтую інфармацыю адміністрацыя рынку зняпраўдзіла. Аказалася, што відэа знятае побач з крытым паркінгам, на скрыжаванні вуліц Кульман і Куйбышава.

Журналісты таксама звярнуліся да спецыялістаў, якія пацвердзілі здагадкі каментатараў: пацукі відавочна хатнія. На гэта паказвае афарбоўка і нават паводзіны: з-за пачуцця небяспекі дзікія грызуны не пойдуць на кантакт з чалавекам.

— Адназначна, нейкі бессаромны чалавек выкінуў хатніх гадаванцаў. І відавочна не пару дзён таму, калі ўлічыць, што мы бачым не толькі дарослых асобін, але і малых, якія вывеліся, хутчэй за ўсё, у нары, якую жывёлы зрабілі ў каранях дрэў. Маразы яны пераносяць дрэнна, і калі іх не адлавіць, то, хутчэй за ўсё, жывёлы загінуць, — адзначыла эксперт.

Што з пацукамі цяпер?

Пасля таго як ролік завірусіўся (цяпер у відэа больш за 250 тысяч праглядаў) на гісторыю звярнулі ўвагу валанцёры. Некалькіх грызуноў ужо ўдалося выратаваць. Марына распавяла Onliner, што цяпер грызунамі займаюцца прадстаўнікі валанцёрскага атрада «RATуй!».

— Мы знайшлі месца з відэа і выявілі там пацукоў, якія бегаюць. Людзі іх актыўна падкормліваюць, таму яны сытыя і ловяцца не вельмі хутка. Ловім пацукоў з выходных: у першы дзень злавілі хлопчыка-падлетка, потым малую, далей яшчэ двух дзяўчынак-падлеткаў і яшчэ трох малых. Усяго на дадзены момант удалося злавіць сем пацукоў. Усе здаровенькія і чыстыя — яны 100% дэкаратыўныя. Дзікіх мы там не бачылі, і дзеці не паўкроўкі.

Мяркуючы па ўзросце, пацукоў выкінулі прыкладна 2-3 месяцы таму. Старэйшыя падлеткі двухмесячныя, малыя зусім маленькія, толькі пачалі самі выходзіць з нары. Хутчэй за ўсё, нарадзіліся ад адной і той жа дарослай пацучыхі. 

Па словах Марыны, сем выратаваных грызуноў — далёка не ўсе, хто апынуўся на вуліцы. Таму валанцёры плануюць працягваць лавіць пацукоў — калі гэтага не зрабіць, то жывёлы могуць загінуць праз холад. Таму асобна выказваюць падзяку адміністрацыі паркінга, якая пайшла насустрач.

— Дакладна ўпэўнены: засталося два чорныя падлеткі і двое ці трое малых. Дарослых пацукоў мы не бачылі ні разу. Спадзяемся, што яны яшчэ жывыя і проста асцярожнічаюць. Але да нас выходзілі толькі дзеці.

Пакуль выратаваныя пацукі жывуць у валанцёраў. Марына распавядае, што грызуны трохі напалоханыя, але хутка адаптуюцца да чалавека і лёгка ідуць на рукі. Зараз выратаваным жывёлам шукаюць дом — звязацца з валанцёрамі можна праз Instagram або напісаўшы аўтару матэрыялу ў Telegram.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць