Вайна22

НАТА пацвердзіла прысутнасць вайскоўцаў КНДР на Куршчыне

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на брыфінгу 28 кастрычніка заявіў, што можа пацвердзіць, што вайскоўцы Паўночнай Карэі ўжо задзейнічаныя ў Курскай вобласці РФ.

Рутэ расказаў, што раніцай дэлегацыя Паўднёвай Карэі праінфармавала НАТА, а таксама Японію, Аўстралію і Новую Зеландыю пра тое, што яе службам вядома пра прысутнасць вайскоўцаў КНДР у Расіі і іх прыцягненне ў вайну.

«Сёння я магу пацвердзіць, што паўночнакарэйскія вайскоўцы былі адпраўленыя ў Расію і паўночнакарэйскія падраздзяленні задзейнічаныя ў Курскай вобласці», — сказаў ён.

Рутэ назваў уцягненне войскаў КНДР у вайну «значнай эскалацыяй». 

«НАТА заклікае Расію і КНДР неадкладна спыніць гэтыя дзеянні», — дадаў генеральны сакратар.

Ён нагадаў, што перад тым КНДР давала Расіі боепрыпасы і балістычныя ракеты. «У абмен на гэта Пуцін дае Паўночнай Карэі ваенныя тэхналогіі і іншую падтрымку для абыходу міжнародных санкцый», — адзначыў Рутэ.

Ён падкрэсліў, што ў гэтых умовах дэмакратычнаму свету важна аб'ядноўваць намаганні ў абарону агульных каштоўнасцей.

Рутэ назваў прыцягненне паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на Куршчыне — «сведчаннем роспачы Пуціна».

«Больш за 600 тысяч расійскіх вайскоўцаў забітыя або атрымалі раненні ў вайне Пуціна, і ён не можа падтрымліваць наступ на Украіну без падтрымкі з-за мяжы … Саюзнікі ў НАТА працягнуць падтрымліваць свабодную і незалежную Украіну, таму што бяспека Украіны — гэта наша бяспека«, — сказаў Марк Рутэ.

На мінулым тыдні разведка Паўднёвай Карэі паведаміла, што Паўночная Карэя ўжо адправіла ў Расію 3 тысячы вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Каментары2

  • Ганьба
    28.10.2024
    Выклікайце каманду Кусто - праяўлена ГЛЫБОКАЯ занепакоенасць!
  • Жвір
    28.10.2024
    Прыкладна 5-6 месяцаў таму, у NATO заяўлялі, што ў выпадку, калі Расея ўцягне ў вайну якую заўгодна трэцюю краіну з ліку сваіх хаўрусьнікаў, дык альянс прыме непасрэдны ўдзел у баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны. Падобна, што насамрэч NATO нічога падобнага не плянавала ўвогуле, а заяву зрабіла з мэтаю перасьцярогі іншых ад уцягваньня ў ваенны канфлікт.
    Цяпер бачна, што такой магутнай, супер-пупер ваеннай абэржы наплявалі ў твар...и паклалі на яе...нешта непрыстойнае, як гэта прынята лічыць. То бок, як той казаў, "...савсэм тибя этат ГАИ не уважяйт, слюшяй. И машина забрал, и права."

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг, якія прывядуць да змены ўлады4

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд8

Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому5

Каманда Трампа ўпэўнена, што зможа скончыць вайну на наступным тыдні17

«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць