І адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру.

«Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю — вывелі катэтар з мачавога пузыра…і адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру…», — пра гэта ў фэйсбуку напісаў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.
Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021 года і ў верасні 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі па справе аб спробе захопу ўлады.
У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Каментары