Пачалі завочную крымінальную справу супраць былога пастаўскага прадпрымальніка
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да прадпрымальніка з Пастаў 29-гадовага Ігара Парункевіча, які эміграваў з Беларусі па палітычных прычынах.

Мужчына абвінавачваецца па ч. 1 арт.130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці), ч. 1 арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці і прымусу да змены характару гэтай дзейнасці, з помсты за выкананне службовай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі).
Вясной 2021 года Парункевіч у інтэрв'ю літоўскаму парталу Delfi казаў, што ў дачыненні да яго сфабрыкавалі крымінальную справу пасля таго, як ён паставіў у сваім бары ў Паставах скрынку для збору сродкаў пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў падчас акцый пратэсту.
Неўзабаве пасля гэтага ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Каментары