Свет11

Такаеў прызначыў новага прэм'ер-міністра

Алжас Бектэнаў узначаліў кабінет міністраў Казахстана. Яго кандыдатуру зацвердзіў сёння прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.

Алжас Бектэнаў. Фота: gov.kz

Напярэдадні партыя «Amanat» прапанавала Бектэнава на пасаду прэм'ер-міністра. Днём 6 лютага ягоную кандыдатуру разгледзелі ў казахскім парламенце, паведамляе Бі-бі-сі.

«Я думаю, што ў яго хопіць патэнцыялу для рэалізацыі пастаўленых задач», — сказаў Такаеў.

Днём раней прэзідэнт Казахстана адправіў у адстаўку прэм'ер-міністра Аліхана Смаілава і ўрад у поўным складзе.

Сёння, выступаючы ў парламенце, Такаеў адзначыў, што Казахстан ставіць «вельмі маштабныя мэты і задачы», таму ў краіне патрэбны «новыя пазіцыі і новы погляд». Кабінет міністраў будзе таксама абноўлены, дадаў прэзідэнт.

Амаль усе фракцыі ў мажыліс, ніжняй палаце парламента, падтрымалі кандыдатуру Бектэнава. 69 дэпутатаў прагаласавалі за, сем парламентарыяў устрымаліся.

43-гадовы Алжас Бектэнаў да прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра кіраваў Адміністрацыяй прэзідэнта. Ён узначаліў апарат у красавіку 2023 года. Да гэтага ён быў старшынём Агенцтва па супрацьдзеянні карупцыі.

Каментары1

  • Ёсік
    06.02.2024
    Так хутка прызначыў новага ПМ? Нават і содні рускі казахстанец не пабыў у ролі выконваючага абавязкі ПМ. Такаеў не давярае нікому іншаму. Вось гэта незалежнасьць і самастойнасьць, павага для казахстаншчыны, а не як у Беларусі - з экранаў тэлевізараў, па радыё, з усіх прасаў ідзе атака на беларушчыну, нахвальваюць ссср тыя, хто не жыў пры ім, нават, іх бацькі малымі былі ў той час, а самае паганае, што не сочаць за распаўсюджваньне расейскага сьвету.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць