Грамадства77

Труну з Алесем Пушкіным да царквы неслі на руках. Як пахавалі мастака

На пахаванне вядомага мастака Алеся Пушкіна, які сканаў у няволі ўночы з 10 на 11 ліпеня, сабраліся каля 100 чалавек. 

Фоты з пахавання з'явіліся ў сацыяльных сетках

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца, былі і мясцовыя жыхары з вёскі Бобр, якія ведалі Алеся з маленства, і тыя, хто прыехаў адмыслова з розных куткоў Беларусі. Праводзіць бацьку ў апошні шлях сабраліся і ўсё чацвёра дзяцей Алеся Пушкіна: тры дачкі і сын Мікалай.

Сям'я вырашыла, што Алесь пакіне гэты свет у вышыванцы, а ў труну паклалі яго знакаміты карычневы капялюш — галаўны ўбор, у якім мастака можна часта ўбачыць на фотаздымках. 

Спачатку развітанне прайшло каля хаты, дзе самотнай гаспадыняй засталася ўдава Пушкіна Яніна. Потым труну на руках аднеслі ў царкву.

Адпяванне адбылося ў мясцовым праваслаўным храме, адноўленым пасля пажару ў 2011 годзе. Падчас таго пажару згарэла драўляная царква, дзе ў 1996 годзе Алесь Пушкін зрабіў манументальныя роспісы сцен. У выявах эпізоду Суднага дня па правую руку Хрыста былі намаляваныя праведнікі, па левую — грэшнікі. У выявах грэшнікаў многія бачылі падабенства з Аляксандрам Лукашэнкам і Мітрапалітам Філарэтам…

Прысутныя на пахаванні мастака адзначаюць, што за хадой жалобнай імпрэзы назірала міліцыя. Што праўда, да людзей супрацоўнікі не падыходзілі, ніякіх заўвагаў не рабілі. Але час ад часу нешта здымалі на відэакамеру з машыны.

Каментары7

  • Олег
    13.07.2023
    У Алеся Пушкина даже лицо очень доброе.
  • Павлик
    13.07.2023
    Они убили и еще на камеру снимают похороны, наблюдают…Вы уверены что белорусский народ вообще существует…?
  • +
    13.07.2023
    Пакойся з мірам, спадар Алесь. Мы не ўсё зрабілі, каб ты жыў яшчэ...

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне24

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

Мінчук, які павінен быў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі2

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць