Каханне і сэкс55

Даследчыкі выявілі яшчэ адзін карысны эфект ад «Віягры» 

Але ўсё адно раяць выкарыстоўваць прэпарат толькі па мэтавым прызначэнні.

Фота: vecteezy

«Віягра» значна зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і заўчаснай смерці ў мужчын. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэта Паўднёвай Каліфорніі ў сваім даследаванні, апублікаваным у часопісе Journal of Sexual Medicine.

У ходзе даследавання былі прааналізаваныя медыцынскія запісы за 14-гадовы перыяд больш чым 23 тысяч амерыканскіх мужчын узростам каля 52 гадоў, якім прапісвалі «Віягру» ад эрэктыльнай дысфункцыі. Атрыманая інфармацыя была параўнаная з медыцынскімі данымі 48 тысяч мужчын такога ж узросту, якія мелі такі ж дыягназ, але прэпарат не прымалі. 

«У выніку было ўстаноўлена, што пацыенты, якія прымалі «Віягру», у сярэднім жылі даўжэй. Рызыка заўчаснай смерці ад любых прычын у іх была зніжаная на 25%, а рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў — амаль на 40%. Акрамя таго, у іх таксама на 17% была зніжаная рызыка развіцця сардэчнай недастатковасці», — гаворыцца ў выніках даследавання.

Прытым мужчыны, якія прымалі вялікую дозу «Віягры», аказаліся лепш абароненымі ад сардэчных захворванняў, чым тыя, хто прымаў меншую дозу прэпарату.

У той жа час даследчыкі адзначылі, што гэтыя факты ўжо даўно не адкрыццё, бо яшчэ ў момант з'яўлення «Віягры» ў 1992 годзе яна тэставалася ў якасці прэпарату ад шэрагу сардэчных захворванняў, але было ўстаноўлена, што ўсё ж яна больш эфектыўная для лячэння праблем з эрэкцыяй.

Акрамя таго, навукоўцы звярнулі ўвагу на неабходнасць далейшых даследаванняў, бо сувязь паміж выкарыстаннем прэпарату і яго станоўчым эфектам для сэрца яшчэ не вывучана дастаткова падрабязна.

«Магчыма, што паддоследныя мужчыны былі ад пачатку менш схільныя да сардэчных захворванняў, бо ў адваротным выпадку такім пацыентам не прызначаюць «Віягру». Альбо паляпшэнне здольнасці займацца сэксам больш паўплывала на добрую працу сэрца, чым гэтага дабіўся той жа прэпарат. У кожным разе, трэба працягваць даследаванне», — сказалі навукоўцы.

Чытайце яшчэ:

Чатыры метады кантрацэпцыі, якія не працуюць 

Ці можа звычайная разынка перазагрузіць ваша сэксуальнае жыццё?

Мужчыны-беларусы назвалі чатыры памылкі жанчын, якія паралізуюць іх у ложку 

Каментары5

  • 4 4 4 4 4 4 4 4
    27.01.2023
    Пухавіцкі фантом ,
    бог вам у помашч - nashaniva.com/308446 
  • Алексей
    27.01.2023
    А в Беларуси есть секс? Не заметил. Послать ещё до свиданий - это знаю, есть
  • л - значыць л
    27.01.2023
    "У той жа час даследчыкі адзначылі, што гэтыя факты ўжо даўно не адкрыццё, бо яшчэ ў момант з'яўлення «Віягры» ў 1992 годзе яна тэставалася ў якасці прэпарату ад шэрагу сардэчных захворванняў, але было ўстаноўлена, што ўсё ж яна больш эфектыўная для лячэння праблем з эрэкцыяй."

    ну дык. сэрца лепш працуе=лепш ганяе кроў=лепш пампуецца крывёю дэталька = устае.
    лагічна? лагічна
    можа мне ў навукоўцы пайсці?
    тым больш, што адказнасці за базар аніякай - сёння ляпнуць адно, заўтра самі сябе абвергнуць

    "Акрамя таго, навукоўцы звярнулі ўвагу на неабходнасць далейшых даследаванняў, бо сувязь паміж выкарыстаннем прэпарату і яго станоўчым эфектам для сэрца яшчэ не вывучана дастаткова падрабязна."

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?7

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?7

Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца21

Беларуску затрымалі ў Пецярбургу «за абразы Лукашэнкі»5

У Нямеччыне пачаліся датэрміновыя выбары ў Бундэстаг, якія прывядуць да змены ўлады4

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд8

Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому5

Каманда Трампа ўпэўнена, што зможа скончыць вайну на наступным тыдні18

«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць