Андрэя затрымалі 23 лютага ў Мінску, проста на ганку тэатра БДУ «На балконе», дзе ён працуе рэжысёрам.

У чым яго абвінавачваюць — дасюль невядома. А дома тым часам чакаюць жонка, якая цяпер у дэкрэтным адпачынку, і маленькая дачка.
Каб падрымаць сям’ю рэжысёра, якая ў гэты час знаходзіцца ў вельмі складаным фінансавым становішчы, @by_culture запусціла мэтавы збор.
Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на аплату паслуг адваката, перадачы, бягучыя штодзённыя выдаткі.
Адрас для лістоў:
Саўчанку Андрэю Віктаравічу
СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2
220030 г. Мінск
Каментары