Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе
Ірыну Алябовіч трымалі ў СІЗА КДБ, а пасля прысудзілі тры гады калоніі за каментар пра Карпянкова.

Затрымалі Ірыну 28 сакавіка 2022 года на падставе крымінальнай справы аб абразе Мікалая Карпянкова. Да яе з вобшукам прыйшлі два міліцыянты, забралі тэлефон, праверылі нік у тэлеграме, пасля гэтага паказалі сваю раздрукоўку з яе нікам і каментаром, і арыштавалі.
Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 368 («Абраза Лукашэнкі») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).
У Ірыны былі праблемы з ціскам і цукровы дыябет, але ёй не аказвалася неабходная медыцынская дапамога за кратамі.
У 2022 годзе, калі жанчына прыехала ў гомельскую калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ёй не выдавалі нават хадункі, нягледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Праблема вырашылася, дзякуючы сваякам жанчыны.
Ірына Алябовіч выйшла па памілаванні ў канцы 2024 года, да канца тэрміну ёй заставалася некалькі месяцаў.
Каментары