Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула
Раней былая старшыня Цэнтрвыбаркама расказвала, як яе бацька «ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці».

Падчас так званага Марафона адзінства ў Гродне былая старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына згадала сваю сямейную гісторыю.
Кажучы пра кандыдата ў прэзідэнты, камуніста Сяргея Сыранкова, яна заўважыла:
«Я не магу аддаць свой голас у падтрымку спадара, дакладней сказаць, таварыша Сыранкова. Ён прапануе аднавіць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула. Я не магу падтрымаць падобнае. Гэта ўсё ўчорашні дзень»,
прыводзіць яе словы «Точка».
Цікава, што раней Ярмошына расказвала, як яе бацька Міхаіл Гаркавенка ваяваў на Украінскім фронце. Вайна для яго скончылася ў Венгрыі, у яго медаль за вызваленне Будапешта.
«Пасля вайны ён ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці», — успамінала Лідзія Ярмошына.
Ярмошына, дарэчы, сама спасылалася на Сталіна. Напрыклад, лічыла, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску.
«Я цалкам згодная з Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным, які называў аптымальным часам, па сутнасці, два месяцы — лістапад і сакавік», — заяўляла Ярмошына.
Каментары