Былая кіраўніца Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына выказалася адносна таго, якая дата прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе была б аптымальнай, прытым парэкамендавала абапірацца на нечаканага аўтарытэта, паведамляе Tochka.by.

«Я цалкам згодная з Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным, які называў аптымальным часам, па сутнасці, два месяцы — лістапад і сакавік», — заявіла Ярмошына.
Паколькі, паводле выбарчага заканадаўства, выбары ў Беларусі павінны быць прызначаны не пазней чым за пяць месяцаў да даты і адбыцца да 20 ліпеня 2025 года, то найбліжэйшы лістапад у гэтым выпадку не падыходзіць. Таму Ярмошына лагічна канстатавала:
«Думаю, што сакавік быў бы ідэальным часам».
Каментары