Грамадства2424

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

«Ёсць вельмі шмат дастаткова пераканаўчых чутак, доказаў і афіляцый, якія ў прынцыпе не хаваюцца», — кажа Арцём Шрайбман.

Андрей Санников, Леонид Неузлин Андрэй Саннікаў, Леанід Неўзлін Andrei Sannikov, Leonid Neuzlin
Андрэй Саннікаў і Леанід Неўзлін. Фота: скрыншоты відэа

У новым выпуску ютуб-канала Carnegie Politica эксперт Берлінскага цэнтра Карнэгі Арцём Шрайбман выказаў меркаванне наконт таго, з якімі беларускім коламі звязаны расійскі мільярдэр Леанід Неўзлін.

Па словах аналітыка, «ёсць вельмі шмат дастаткова пераканаўчых чутак, доказаў і афіляцый, якія ў прынцыпе не хаваюцца», адносна таго, што Неўзлін «сапраўды падтрымліваў на нейкім этапе і можа быць да гэтага часу падтрымлівае сілы, звязаныя з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым».

Шрайбман заўважае, што менавіта з Саннікавым «афіляваны дастаткова вядомы апазіцыйны партал «Хартыя-97». Яго ён ацэньвае як «хіба што самую радыкальную з беларускіх апазіцыйных крыніц».

«З іх боку няма ніякага ўтойвання супрацоўніцтва з Неўзліным. Абсалютнае перасячэнне парадку дня ў беларускім пытанні», — заўважае Шрайбман і дадае, што «Хартыя-97» і Sota Project, якую звязваюць з Неўзліным, аб Беларусі пішуць у адным ракурсе.

«Гэта такая бесперапынная крытыка Ціханоўскай і яе саюзнікаў. Гэта пазіцыя са спробай поўнай дыскрэдытацыі па ўсіх франтах. Што б ні адбывалася, заўсёды ўсё атрыбутуецца недапрацоўкам, памылкам, нейкім выдуманым сувязям з рэжымам офіса Ціханоўскай і яе структур.

Калі вы паглядзіце на выданне Sota Project і тое, што яны пішуць пра беларускі парадак дня, то там 90% тэкстаў — гэта атакі на мэйнстрымныя беларускія апазіцыйныя сілы», — заўважае Шрайбман.

Каментары24

  • Мутная вадзічка
    17.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Справаздача
    17.09.2024
    Добра было б напісаць вялікі артыкул пра расейскае фінансаванне розных беларускіх груп, СМІ ці праектаў, у тым ліку пра бабарыканцаў.

    Без розніцы дзяржаўнае ці прыватнае фінансаванне, якое часта скрываецца за іншым пашпартам.
  • жорык
    17.09.2024
    Не ведаю каго ён падтрымлівае, але каб падтрымаў мяне, то атрымаў бы выннік ошеламляющий.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц17

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle36

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне25

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць