Грамадства7777

Фантазія Бульбы: Ціханоўская не рупіцца за вызваленне Бяляцкага, бо з яго будуць вырошчваць новага лідара апазіцыі

Абмен зняволенымі паміж Захадам і Расіяй даў магчымасць сфармуляваць свае канспіралагічныя версіі ўсім ахвотным. Не ўпусціў такую магчымасць і лідар «Паспалітага рушэння» Сяргей Бульба.

Сяргей Бульба

«Зараз у турме знаходзіцца нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. І чаму Ціханоўская і яе атачэнне не рупіцца за вызваленне беларускіх палітвязняў? Чаму гэта не ёсць прыярытэтная задача — перадусім дамагчыся, каб абмянялі Алеся Бяляцкага?

Можа, я спяшаюся, але мне падалося, што калі Бяляцкаму ўручылі нобелеўскую прэмію, то з яго будуць вырошчваць новага лідара для беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Якраз замест Ціханоўскай. І тады я разумею, чаму НДА Ціханоўскай ніяк не хоча спрыяць таму, каб выпусцілі ў тым ліку і Бяляцкага», — паразважаў Бульба ў эфіры 6tv.

Пры гэтым ён лічыць, што якраз у яго атрымалася дамагчыся таго, каб людзі выходзілі на свабоду.

«Мы прыклалі багата намаганняў, каб у Беларусі вызваліць палітвязняў. Што-нішто атрымалася», — прызнаўся Бульба.

***

Сяргей Бульба (раней — Сяргей Чыслаў) у 1990-я быў сярод лідараў «Белага легіёна». Пасля 2008 у Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, Украіне. Цяпер жыве ў Польшчы.

Каментары77

  • Палітоляг
    10.08.2024
    Як Шрайбманы-Фрыдманы нясуць пургу, дык гэта "аналітыка" ў вас, а як іншы чалавек выказвае свой, адрозны ад палітыкі рэдакцыі, погляд на справы, дык гэта "фантазіі і канспіралагічныя версіі".
    Вы альбо крыжык здыміце, альбо майткі апраніце!
  • Василий
    10.08.2024
    Чем вы отличаетесь от диктаторских сми с такими заголовками. Употребление так х терминов как «фантазия» мягко говоря не очень профессионально. Это даже не новость, вы просто занимаетесь манипулированием читателей используя такие заголовки. Позор.
  • Ў
    10.08.2024
    Хлус, злодзей і казачнік! Няма даверу ні на грам гэтаму трындзяжу...
    Агідна слухаць чалавека са страчанай рэпутацыяй!

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц17

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle36

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне25

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць