Грамадства

«Маланкамі прабіць свабоды дарогу». Дзяніс Івашын у няволі сустракае 45 гадоў

Палітвязень Дзяніс Івашын чацвёрты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.

6 чэрвеня журналісту Дзянісу Івашыну, які адбывае пакаранне ў жодзінскай турме, споўнілася 45 гадоў. Напярэдадні сваякі і сябры адправілі Дзянісу віншаванні, але ў іх няма ўпэўненасці, што палітвязень атрымаў усе лісты і паштоўкі своечасова, бо ад яго ўжо два тыдні няма звестак, піша Радыё Свабода.

«Насамрэч няма нічога новага ўжо два тыдні. Ведаем, што частку віншаванняў ён атрымаў раней, але цяпер ад яго — цішыня. Не падобна гэта на нашага ваяра. Вельмі хвалюемся», — паведаміла жонка палітвязня Вольга.

Вольга Івашына размясціла ў Facebook верш свайго мужа, які нядаўна атрымала. Ён называецца «Маладая навальніца». Верш, прысвечаны першым навальніцам, заканчваецца радкамі пра свабоду.

…Конніца крылатая грозна грыміць,
Напаўняе душу першароднаю сілаю.
Прагай да волі, імкненнем жыць,
Узнесціся ў неба сваімі крыламі.
Моц стыхіі ў сабе адчуць,
Маланкамі прабіць свабоды дарогу.
Пераможныя воклічы нарэшце пачуць
І стаць бліжэй да Бога.

Журналіст Дзяніс Івашын асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц нібыта за здраду дзяржаве (артыкул 356 КК) і незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці (артыкул 179 КК).

Да арышту ў сакавіку 2021 года Дзяніс Івашын шмат даследаваў уплыў «русского мира» на беларускіх сілавікоў, пісаў пра абарону Курапатаў і ўладкаванне ўкраінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

Пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у магілёўскай калоніі, у чэрвені 2023 года Дзяніса Івашына перавялі на турэмны рэжым у жодзінскую турму №8.

Апошнім часам Дзяніса Івашына трымалі ў камеры, разлічанай на некалькі чалавек. Сваякам журналіста невядома, колькі ў яго сукамернікаў. Паводле сваякоў, Дзяніс вольны час бавіць за чытаннем кніг.

«Чытае кнігі па філасофіі, штосьці з паліталогіі, класіку і сучасную літаратуру. Ну і перыядычныя выданні сабе выпісвае, канешне, каб быць у курсе падзеяў», — паведаміла Вольга Івашына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц17

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle35

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне25

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць