Тэлефонныя махляры рэанімавалі старую схему падману. Як ні дзіўна, яна працуе
Хоць схема вельмі падобная на добра вядомую старую, беларусы ўсё роўна працягваюць верыць, паведамляе сталічная міліцыя.

Пра тое, як аферысты пад выглядам мабільнага аператара тэлефануюць патэнцыйным ахвярам і прапануюць падоўжыць дзеянне сім-карты або дамовы на абслугоўванне, не чуў хіба што лянівы. Тым не менш метад працуе. А цяпер зламыснікі вырашылі крыху змяніць «легенду» і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка.
Яны пераконваюць суразмоўцу ў тым, што набліжаецца заканчэнне тэрміну дзеяння карткі і яго трэба падоўжыць проста зараз.
Затым прапануюць заключыць анлайн-дамову з дапамогай СМС. У выпадку адмовы абяцаюць заблакаваць карт-рахунак.
У міліцыі патлумачылі, што будзе калі чалавек прадыктуе такому «работніку» код з паведамлення. Уласна, нічога новага — злачынец атрымае доступ да яго асабістага рахунку ў мабільным або інтэрнэт-банкінгу. А што далей — усім добра вядома.
16-гадовы хлопец падпрацоўваў кур'ерам тэлефонных махляроў і вынес 2,6 мільёна рублёў
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай
Пенсіянерка аддала кур'еру ў масцы 22 тысячы рублёў. Але яго здолелі дагнаць
Махляры прыдумалі новую схему: грошы патрабуюць за разблакаванне тэлефона
Каментары