Грамадства

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прысуд па «справе Tut.by» 31 ліпеня

Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі 31 ліпеня разгледзіць апеляцыю на прысуд па «справе Tut.by», вынікае з раскладу судовых пасяджэнняў. Судовае пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе «Люстэрка».

Марына Золатава і Людміла Чэкіна падчас вынясення прысуду 17 сакавіка 2023 года. Фота: Мінская праўда

У спісе абвінавачаных пяць чалавек: генеральны дырэктар «Тут.бай медыя» Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, супрацоўніцы рэдакцыі Алена Талкачова і Вольга Лойка.

Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты «справы Tut.by», якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітвязнямі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Прысуд ім суд вынес 17 сакавіка гэтага года. Кожнай — 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Марыну Золатаву суддзя прызнала вінаватай у «распаўсюдзе матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змене канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт» і «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці з прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб».

Людмілу Чэкіну прызналі вінаватай ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў», а таксама ў «арганізацыі распаўсюджвання матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт» і «арганізацыі дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці з прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб».

Агулам разгляд крымінальнай справы заняў амаль два месяцы, прайшло 37 пасяджэнняў.

Алену Талкачову, Вольгу Лойку і Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук пасля таго, як яны не з'явіліся ў суд.

Пагром Tut.by адбыўся 18 мая 2021 года, калі сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы партала ў Мінску і абласных цэнтрах. Тады былі затрыманыя 15 чалавек. У красавіку 2023 года стала вядома, што памілавалі дзевяцярых фігурантаў «справы», якія праходзілі па артыкуле за дапамаганне ў нявыплаце падаткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц17

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle35

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне25

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць