Метеарыт назавуць «Смалявічы».

Фота: Onliner.by
Назву прыдумалі ў гонар горада, дзе яго шукалі, паведамляе «Спутнік».
Загадчык Мінскага планетарыя, кіраўнік астранамічнага клуба «Аш-Ню» Аляксандр Мікуліч распавёў, што метеарыт ляцеў да Зямлі з боку Марса.
Ён упаў каля Смалявічаў 25 снежня 2024 года ў 17:29. Вага аскепкаў вар'іруецца ад 10 грам да 1 кілаграма.
Валанцёры ўжо знайшлі, меркавана, яго аскепкі. Каб гэта пацвердзіць, патрэбныя дадатковыя лабараторныя даследаванні.
«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам
Месяц таму ў Мінскай вобласці ўпаў метэарыт. Сяргей Бесараб падазрае, што яго могуць вывезці ў Расію
Валанцёры знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, што ўпаў на Каляды ў Беларусі
Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў
Каментары