Грамадства22

Стрыжак: У новай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек

Кіраўнік «Байсол» Андрэй Стрыжак падзяліўся інфармацыяй пра новую хвалю затрыманняў.

Па яго назіраннях у гэтай хвалі некалькі асаблівасцяў.

«1) кола ахвяраў апошняй атакі — сваякі і блізкія палітвязняў;

2) рэгіянальны характар атакі, аблавы ідуць па ўсёй краіне;

3) гібрыдны фармат хвалі — паралельна з арыштамі і вобшукамі ідзе інфармацыйная кампанія па ўяўнай «адлізе» (адмова ад публікацыі відэа з затрыманымі, арганізацыя сустрэчы Калеснікавай з бацькам, кропкавыя памілаванні)», — пералічае ён у фэйсбуку.

Стрыжак дадае, што, па яго інфармацыі, у гэтай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек. Асаблівы акцэнт на рэгіёнах: Полацк і Наваполацк.

Раней у сувязі з гэтым Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі.

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра хвалю затрыманняў, якая прайшла па ўсёй Беларусі.

Пад затрыманні трапілі, у тым ліку, сваякі палітвязняў. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі.

Затрыманні прайшлі ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    15.11.2024
    Спосаб праўлення любой Руссю, хоць белай . хоць фіялетавай - ад веку менавіта такі. "Ташчыць і не пушчаць", паводле Гогаля. Узяўшыся ў 1830х гадах "адраджаць", а дакладней - ствараць Белую Русь на русінскіх і значнай частцы літоўскіх земляў былога ВКЛ, -Баброўскі, Шпілеўскі. Каяловіч абраклі іх на вечнае Рускае Рабства. І высілкі новай хвалі беларусаў пачатку ХХ ст., з БСГ і Нашай Нівы, мясцовага варыянту рускіх народнікаў, нічога прынцыпова ў лёсе гэтага краю змяніць не маглі, бо не прадугледжвалі рашучага разрыву з рускай праваслаўнай цывілізацыяй
  • Старший матрас
    16.11.2024
    Наблюдения Стрижака вещь ,конечно ,значимая.Но здесь нет конкретики.Я также могу сказать ,что силовики проявляют интерес к мужчинам и женщинам разного возраста.И буду прав.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА7

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц17

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle35

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне25

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ2

Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя2

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч1

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць