Аўто88

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

За жнівень кампаніямі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі было прададзена 4916 новых машын.

Лепш, чым у даваенныя часы

На долю беларуска-кітайскіх машын (маркі Geely і Belgee) прыходзіцца 49% продажаў легкавога транспарту, сведчаць даныя, апублікаваныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй.

Жнівеньскія паказчыкі — гэта чарговы рэкорд. Для параўнання, у ліпені дылеры рэалізавалі 4 763 адзінкі, што на той момант было найбольшым паказчыкам за апошнія тры гады.

4916 новых аўто, прададзеных у жніўні, пабілі рэкорды ўжо чатырохгадовай даўніны. У даваенным 2021 годзе беларускім дылерам за жнівень удалося рэалізаваць толькі 4458 адзінак.

Лепш, чым цяпер, справы ў афіцыйных дылераў ішлі толькі ў 2019 годзе, які лічыцца рэкордным.

Geely мусіць быць вельмі ўдзячны санкцыям

Адметна, што асабліва добра ў новых рэаліях адчувае сябе беларуска-кітайскі вытворца Geely. Калі ў даваенным 2021 годзе агулам было прададзена 7442 аўто маркі, то ў 2023-м ужо 15 700 аўто. На працягу апошніх некалькі месяцаў дылеры прадаюць па 2000 аўто беларуска-кітайскай вытворчасці. 

Агулам за 8 месяцаў 2024 года дылеры прадалі без малога 30 тысяч новых машын, што дазволіла перавысіць паказчыкі за ўвесь 2023 год.

Па выніках першага квартала 2024 года, у БАА прагназавалі, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць 35 000 рэалізаваных новых аўтамабіляў. 

БАА двойчы давялося пераглядаць прагнозы

Але праз абмежаванні на экспарт машын з Еўропы ў Беларусь з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, якія з 23 сакавіка ўвяла Польшча, прадстаўнікі дылераў заявілі, што будуць пераглядаць прагноз у бок павелічэння.

Праўда, літаральна праз пару месяцаў пасля гэтага ЕС у цэлым і Літва ў прыватнасці вымусілі афіцыйных беларускіх дылераў зноў пераглядзець прагнозы ў бок павышэння.

Нагадаем, што новы пакет санкцый, які працуе ад 1 ліпеня 2024 года, забараніў экспарт з Еўрасаюза машын з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, гібрыдаў, электрамабіляў і любых аўто, даражэйшых за 50 тысяч еўра.

Літоўская мытня ў сваю чаргу таксама ўскладніла транзіт аўто са Штатаў у Беларусь. Калі падсанкцыйнаму аўто не споўнілася 5 гадоў, то літоўская мытня патрабуе паказаць даведку ад вытворцы. Як паказвае практыка, атрымаць яе немагчыма.

Сярод іншых чыннікаў, якія ўплываюць на рост продажаў новых аўто ў Беларусі, у БАА называюць даступнасць аўтакрэдытавання і лізінгу, а таксама рост даходаў насельніцтва.

Каментары8

  • Мда
    06.09.2024
    Какбэ вообще непонятно становится, кому от санкций стало горячо, кому холодно. Китайцы танцуют, русские танцуют, беларусы как всегда перепродают, деньги льются рекой.
  • Фэйспал
    06.09.2024
    Мда, дык у тым і справа, што большасць санкцый рэжыму да аднаго месца, а некаторыя нават карысць прыносяць, як вось гэтыя.

    Еўрапейскія левакі самі адмовіліся ад расійскага і беларускага рынку падарыўшы яго кітайцам.
  • Циник
    06.09.2024
    Покупают за дешёвые кредиты, выставляют на продажу. В результате на руках деньги нал под низкий процент кредита. Давно опробованная схема

Цяпер чытаюць

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі10

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю11

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі3

«А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?» Тыкток жартуе з таго, як у Смілавіцкім каледжы вучаць прадаўцоў8

Роўна тры гады таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Як змянілася Украіна за гэты час5

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца4

У Мінску аўтамабіль наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА10

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў27

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі11

Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі10

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць