Сэлін Дыён, якая пакутуе на цяжкую хваробу, выканала песню на Эйфелевай вежы
Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы завершылася на прыгожай ноце.

Скрыншот відэа
Сэлін Дыён, якая пакутуе на цяжкую хваробу, выканала песню Эдыт Піяф «Hymne a l'amour» на другім паверсе Эйфелевай вежы і закрыла цырымонію адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы.
Спявачка пакутуе на сіндром мышачнай скаванасці. Ёй цяжка кантраляваць свае мышцы, раней яна скардзілася на моцныя болі.

Скрыншот відэа
Алімпійскі агонь быў запалены ў чашы паветранага шара, які потым узмыў у неба Парыжа.
Алімпійскія гульні ў Парыжы будуць доўжыцца 16 дзён, да 11 жніўня.
Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў
У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы
Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог
Былую бразільскую футбольную зорку абакралі ў Парыжы на паўмільёна еўра
Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ ствараюць уражанне, як на Алімпіядзе ўсё кепска
Каментары