Самога Рыгора Азаронка ў чорнай касаваротцы паставілі вядучым на выпуск ток-шоу пра моду.

Наталля Качанава. Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі
У ток-шоу «Да!Но» на СТБ, тэмай якога стала мода, прапагадыст Рыгор Азаронак зрабіў камплімент беларускім чыноўніцам.
«Беларускія жанчыны ў палітыцы, яны эталон стылю, густу. Мы ведаем Наталлю Іванаўну Качанаву, Наталлю Мікалаеўну Эйсмант. Варта заўсёды звяртаць увагу — гэта заўсёды дакладна, строга, вытрымана, але пры гэтым вельмі прыгожа»,
— пахваліў Азаронак старшыню Савета Рэспублікі і прэс-сакратарку Лукашэнкі.

Рыгор Азаронак у чорнай касаваротцы. Скрын відэа СТБ
У студзені Качанавай запомнілася тым, што прыехала на МТЗ у раскошнай шубе да пятаў.
Каментары
а мо -
«На!Дно» ?