Сталі вядомыя імаверныя прычыны аўтаматычнай адмены запуску ракеты з беларускай на борце.

Пуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з пілатаваным караблём «Саюз МС-25» быў адменены літаральна за 4-5 хвілін да старту. Папярэдняй прычынай называецца, што не адышла адна з мачтаў стартавага комплексу.
У трансляцыі НАСА таксама паведамлялася, што рухавікі ракеты «Саюз», якая павінна была адправіць карабель з экіпажам на МКС, не ўключыліся ў належны час.
«Раскосмас» паведаміў, што прычына — у прасадцы напружання хімічнай крыніцы току.
Другі запуск абяцаюць у суботу.
Каментары