Намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак заявіў на БТ, што спецслужбы Украіны планавалі забойствы беларускіх дзяржаўных дзеячаў і праўладных журналістаў.

У сюжэце расказвалі пра ранейшых затрыманых (паказанні на камеру ў асноўным прымусілі даваць украінца Вячаслава Бародзія), якіх вінавацяць у працы на СБУ.
Бычак пракаментаваў, што так сілавікі спынілі дзейнасць сеткі ўкраінскіх агентаў, якія займаліся перакідкай у Беларусь выбухоўкі і зброі.
«Падчас расследавання ўстаноўленыя і канфіскаваныя схованкі з выбуховымі рэчывамі. Атрыманыя даныя пра іх магчымае выкарыстанне пры падрыхтоўцы і здзяйсненні выбухаў на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасці, падрыхтоўцы здзяйснення забойстваў дзяржаўных дзеячаў і журналістаў», — сцвярджае Канстанцін Бычак.
Па дадзеных фактах следчае ўпраўленнем КДБ распачало крымінальную справу. Фігурантам інкрымінуюць здраду дзяржаве, агентурную дзейнасць і акт тэрарызму. Па апошнім артыкуле можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Каментары