Экс-першая ракетка свету сёння раніцай прайграла ў фінале тэніснага турніру Алене Рыбакінай з Казахстана — 0:6, 3:6.

Ілюстрацыйнае фота: Mike Hewitt / Getty Images
Серыя з 14 перамог, атрыманых Арынай у Аўстраліі, скончылася на такой сумнай мінорнай ноце.
Нагадаем, што ўчора Сабаленка перамагла ў паўфінале сваю суайчынніцу Вікторыю Азаранку.
14 студзеня ў Мельбурне стартуе Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), гэта ўжо будзе 112-ы розыгрыш турніру.
Адметна, што беларусы на турнірах Вялікага шлема перамагалі толькі ў Аўстраліі.
Вікторыя Азаранка станавілася пераможцай турніру ў 2012 і 2013 гадах, Арына Сабаленка год таму.
Што будзе гэтым разам?
Каментары