Грамадства

Польшча патлумачыла, чаму адмовілася назіраць за вучэннямі АДКБ у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня распавёў, што прадстаўнікоў Польшчы запрашалі назіраць за вучэннямі АДКБ «Баявое братэрства — 2023» на тэрыторыі Беларусі. «Белсат» накіраваў Міністэрству замежных спраў Польшчы пытанне: ці прынялі запрашэнне на вучэнні?

Вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023». Фота: Мінабароны

У МЗС Польшчы выданню адказалі, што запрашэнне сапраўды прыходзіла, дыпламатычны корпус у Мінску запрашалі назіраць за вучэннямі. Але яго не ўспрынялі сур’ёзна.

«На фоне ўсіх правакацыйных беларускіх дзеянняў супраць Польшчы, якія ўплываюць на істотнае пагаршэнне сітуацыі ў рэгіёне (ініцыяваны міграцыйны прэсінг, няспынныя вучэнні на палігонах паблізу нашых межаў, прысутнасць наймітаў групы «Вагнер», непрыязныя выказванні Лукашэнкі, інфармацыя аб размяшчэнні ядзернай зброі), такога тыпу запрашэнні трэба трактаваць як прапагандысцкія дзеянні. Яны не спрыяюць павелічэнню ўзаемнага даверу ці рэальнай празрыстасці дзеянняў», — тлумачыць МЗС Польшчы.

Вучэнні «Баявое братэрства — 2023» распачаліся 1 верасня і маюць трываць да 6-га.

У іх бяруць удзел вайскоўцы дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана (армяне не прыехалі — Арменія дэкларуе намер выходзіць з АДКБ).

Гэта першыя вайсковыя манеўры краін АДКБ на беларускай тэрыторыі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, але і да таго ў Беларусі трывалі няспынныя вучэнні, прысутнічалі расійскія войскі, а з нядаўняга часу і баевікі групы «Вагнер».

Ад Лукашэнкі Польшча, Літва і Латвія патрабуюць выслаць з Беларусі баевікоў групы «Вагнер», а таксама адвесці ад межаў мігрантаў з трэціх краін.

Лукашэнка назваў неабгрунтаванымі і дурнымі патрабаванні аб вывадзе ПВК «Вагнер» з Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі5

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца4

У Мінску аўтамабіль наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА10

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў26

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі11

Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве3

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА8

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц18

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle38

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі5

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць