Прэзідэнтка Еўракамісіі прапанавала выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра
Еўракамісія прапануе выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі ў выглядзе грантаў і крэдытаў. Пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фінансавая дапамога разлічана на найбліжэйшыя чатыры гады.
«Гэты фінансавы рэзерв дазволіць нам скарэктаваць нашу фінансавую падтрымку ў адпаведнасці з развіццём сітуацыі на месцах», — сказала яна.
Па словах фон дэр Ляен, гэтая дапамога забяспечыць перспектыву і прадказальнасць для ўрада ў Кіеве, а таксама «будзе стымуляваць іншых донараў актывізавацца».
Па даных агенцтва Bloomberg, прапанаваны пакет накіраваны на аб'яднанне дапамогі, якая выкарыстоўваецца для выплаты заработнай платы, пенсій і некаторых дзяржаўных паслуг, з выдаткамі, звязанымі з аднаўленнем асноўнай інфраструктуры.
Каментары