Вайна22

Кулеба — партнёрам: Не прапануйце нам кампрамісы з тэрытарыяльнай цэласнасцю. Гэта будуць і вашыя кампрамісы з уласнай бяспекай

Замест прапаноў заўчасных мірных перамоваў з Расіяй, якая не імкнецца да мірнага працэсу, мэтай партнёраў павінна быць перамога Украіны, якая прынясе ўстойлівы і справядлівы мір на еўрапейскі кантынент. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба ў відэазвароце да ўдзельнікаў юбілейнага кангрэса Пан'еўрапейскага саюза, які праходзіць з нагоды 100-годдзя арганізацыі ў Вене, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Нам патрэбна перамога, а не нічыя. Калі дазволіць Расіі ўзяць зараз паўзу, Пуцін створыць пасярод Еўропы замарожаны канфлікт, гіганцкую бомбу запаволенага дзеяння, якая будзе гатовая ўзарвацца ў любы момант. Для Еўропы было б стратэгічнай памылкай пераследаваць такую ​​мэту. Перасцерагаю партнёраў Украіны: не прапануйце нам кампрамісы з сумленнем, тэрытарыяльнай цэласнасцю або суверэнітэтам. Таму што гэта будуць і вашыя кампрамісы з уласнай бяспекай», — заявіў ён.

Па словах Кулебы, ні адна краіна ў свеце не імкнецца да міру так, як Украіна, але «такія войны, як гэтая, павінны завяршацца перамогай дабра над злом».

Па словах міністра, партнёрам зараз час паставіць мэтай перамогу Украіны і працаваць над яе дасягненнем, замест таго, каб шукаць заўчасных мірных дамоўленасцяў з Расіяй, бо Масква не змяніла ўльтыматыўнага тону і выкарыстоўвае заявы аб нібыта гатоўнасці да перамоваў толькі як прыкрыццё для працягу агрэсіі.

«Сапраўдны мір прынясе ўкраінская перамога. Гэтая мэта цалкам дасягальная, як даказалі харкаўская і херсонская аперацыі гэтай восенню. Перамога Украіны будзе таксама перамогай Еўропы і Захаду. Яна адновіць мір і бяспеку на нашым кантыненце на дзесяцігоддзі. Акрамя таго, яна прынясе працяглы перыяд міжнароднай стабільнасці, таму што стане відавочна, што агрэсія не з'яўляецца эфектыўным інструментам дасягнення мэт у 21 стагоддзі.

Менавіта да такога выніку мы ўсе павінны імкнуцца, і менавіта гэта з'яўляецца шляхам да сапраўднага, трывалага і справядлівага міру», — падкрэсліў Дзмітрый Кулеба.

Каментары2

  • Мойша
    19.11.2022
    Захад жыве на кампрамісах і таму прайграе ў рэшце ўсходу, прайграе бо ўсходу кампрамісы не патрэбныя і ўсход здольны ахвяраваць дзеля перамогі. І я не пра рпсею кажу, апра ўсход у глабальным сэнсе слова: пра азію, пра арабаў.
  • Нина
    21.11.2022
    Предельно точно сказано. Но, к сожалению, заявления о "необходимости мирных переговоров" будут появляться и дальше.

Цяпер чытаюць

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі2

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца4

У Мінску аўтамабіль наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА9

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў26

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі11

Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве3

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА8

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц18

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle37

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі2

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць