Культура

Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?

Падзеі, што адбыліся ў Беларусі пасля выбараў-2020 года адразу назвалі вартымі сюжэтаў кніг і кіно. І першая порцыя іх ужо створаная. У тым ліку і першыя спектаклі. Расказваем пра частку з іх: на якіх тэатральных пляцоўках прагучалі (ці хутка пачнуць гучаць) гісторыі пра беларусаў.

200 паказаў у 30 краінах свету

Адным з самых пладавітых аўтараў у плане рэакцый на паслявыбарчыя падзеі апынуўся драматург, сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Над першай п’есай «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» ён пачаў працаваць амаль адразу пасля выбараў-2020. Тэкст апісвае першы месяц пратэстаў.

Сярод галоўных герояў — Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Аляксандр Тарайкоўскі і іншыя. Ужо 25 снежня 2020 года п’есу паставілі ў Кіеве. Пасля гэтага праект быў паказаны больш 200 разоў у 30 краінах свету — атрымалася маштабная тэатральная салідарнасць.

У новай п’есе «Галасы новай Беларусі» Курэйчык сканцэнтраваўся на гісторыях палітвязняў. Асноўнымі героямі сталі Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, асуджаныя і затрыманыя па гучных справах «студэнтаў», «Прэс-клуба», «Тутбая», айцішнікі, бізнесоўцы, пенсіянеры, паэты і шмат хто іншы — усяго больш за 20 гісторый пра людзей, што трапілі пад каток рэпрэсій.

Фота з прэм'еры «Галасоў Новай Беларусі». Фэйсбук Андрэя Курэйчыка.

«Гэтыя дваццаць гісторый давялося адбіраць больш чым з 700. Але і гэта кропля ў моры. Мы ведаем, што іх дзясяткі тысяч. Як і з «Пакрыўджанымі.Беларусь» мы спадзяёмся падняць хвалю салідарнасці з палітвязнямі у тэатрах розных краін», — кажа аўтар.

Фота з прэм'еры «Галасоў Новай Беларусі». Фэйсбук Андрэя Курэйчыка.

Прэм’ера спектакля па п’есе ўжо прайшла у польскім Тэатры імя Маджэеўскай у Легніцы.

Міжнародны праект пад кіраўніцтвам Івана Вырыпаева

Яшчэ адзін праект наўпрост цяпер рыхтуецца ў Варшаве ў Новым тэатры. І ўзначальвае яго Іван Вырыпаеў — вядомы драматург, сцэнарыст і рэжысёр родам з Расіі.

«Для нас гэта магчымасць даць голас тым, хто зараз знаходзіцца ў жудасных умовах», — каментуе рэжысёр.

У спектаклі задзейнічаныя беларускія акцёры: напрыклад, Паліна Дабравольская (нядаўна яна таксама выпусціла свой дэбютны музычны альбом пад брэндам CHORNABROVA), Павел Гарадніцкі (удзельнік Свабоднага тэатра, музыка гурта «Разбітае сэрца пацана»), Ігар Шугалееў.

Яшчэ адзін зорны ўдзельнік праекта — акцёр з Беласточчыны Барташ Бяленя, вядомы па ролі крымінальніка Даніэля ў фільме «Цела Божае». 

Выніковы спектакль каманды будзе грунтавацца на тэкстах з беларускіх судоў, на лістах палітвязняў, інтэрв'ю пацярпелых. Як распавяла «Нашай Ніве» прадзюсерка Марына Дашук, плануецца, што прэм’ера адбудзецца ў канцы снежня бягучага года.

Літва і Расія

У снежні мінулага года спектакль «Дыхаем разам» пра беларускія паслявыбарчыя падзеі паказалі ў Рускім драматычным тэатры Літвы. Асновай для яго сталі перажыванні і ўспаміны беларускіх акцёраў і рэжысёраў (Анастасіі Шпакоўскай, Аляксандра Малчанава і іншых), прыехаўшых у Літву. Іх досвед і транслюецца ў драме, што атрымалася ў выніку.

Фота: www.rusudrama.lt

У Расіі ж падняць беларускую тэму ўзяліся ў Тэатры.doc. Праўда, першы вербацімны паказ «Суседзі» з гісторыямі пацярпелых ад сілавікоў у Маскве быў сарваны. Падчас чытанняў на сцэне з'явіўся паліцыянт і папрасіў гледачоў выйсці на вуліцу з-за паведамлення пра мінаванне.

 

«Gloomy sunday» Свабоднага тэатра

Свой спектакль пра падзеі 9 жніўня пад назвай «Gloomy sunday» стварае Свабодны тэатр. Трупа была вымушаная пакінуць Беларусь і рэпетуе, як і многія незалежныя акцёры і рэжысёры за межамі краіны. Аснова для будучага спектакля шмат у чым заснаваная на ўласным досведзе акцёраў. Рэжысёрам выступае Мікалай Халезін. 

«Пакуль усё на этапе эскізаў, і мы ў фазе перамоваў з рознымі структурамі — разглядаем варыянты капрадукцыі з нейкім з буйных сусветных тэатраў. Мы ў складанай фінансавай сітуацыі праз патрэбу рэлакацыі трупы», — падзяліўся з «Нашай Нівай» Мікалай Халезін.

Фота з рэпетыцыі «Радыё Свабоды».

Акрамя вышэйпералічанага, было напісана вельмі шмат п’ес, якія ўжо былі ўзятыя ў распрацоўку ці чакаюць сваёго часу. Напрыклад, пісьменнік Аляксандр Філіпенка напісаў п’есу «Ціхары» пра суд над лекарам, які ў 2020 годзе адмаўляецца лячыць амапаўца. На жаль, у Беларусі пакуль усе гэтыя актуальныя творы афлайн паглядзець немагчыма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі6

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі3

«А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?» Тыкток жартуе з таго, як у Смілавіцкім каледжы вучаць прадаўцоў8

Роўна тры гады таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Як змянілася Украіна за гэты час4

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца4

У Мінску аўтамабіль наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА10

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў26

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі11

Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве3

Галоўчанка наведаў заапарк ва Угандзе ФОТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі6

Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць