Грамадства88

Дабрачынныя фонды абвясцілі збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонды «Байсол», «Байхелп», «Краіна для жыцця», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

«Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце фонду «Байсол» было падтрымана больш за 1600 заявак», — кажуць арганізатары.

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога 100 еўра. Пакуль заяўленая сума — 20 000 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Дапамагчы дзецям палітвязняў

Каментары8

  • Пытанне
    17.04.2024
    А куды пайшлі звыш 500.000$ якія адносна нядау́на беларусы збіралі на марафоне...?
  • Олег
    18.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Упс
    30.04.2024
    На свеціных дзяцей будзем грошы збіраць?

Цяпер чытаюць

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю23

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне13

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі восем чалавек

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі7

Што за мацак зачараваў беларусак праходкамі ў вітрыне ў адных майтках12

Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю11

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі3

«А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?» Тыкток жартуе з таго, як у Смілавіцкім каледжы вучаць прадаўцоў10

Роўна тры гады таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Як змянілася Украіна за гэты час6

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю23

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць