Грамадства22

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 

Сёння стала вядома, што грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера прысудзілі ў Мінску да смяротнага пакарання. Ці магчыма па беларускім законе расстраляць замежніка? На пытанне адказваюць эксперты сэрвісу юрыдычнай дапамогі Legalhub.io.

Паводле юрыстаў, у Беларусі не існуе ніякіх абмежаванняў у тым, каб прымяняць смяротнае пакаранне да грамадзян іншых краін.

Ёсць пакаранні, да якіх немагчыма прысудзіць замежнікаў у нашай краіне: гэта грамадскія і папраўчыя працы, а таксама абмежаванне волі ці «хімія» — як хатняя, так і з накіраваннем. Адпаведна, замежнікі могуць атрымаць у Беларусі штраф, трапіць пад арышт ці пазбаўленне волі (у тым ліку пажыццёвае), ім могуць прысудзіць і смяротнае пакаранне. 

Таксама па беларускіх законах нельга вынесці ў бок замежнікаў прысуд з адтэрміноўкай ці з умоўным пакараннем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • ¾
    19.07.2024
    Памылка . Па беларускіх " недазаконах " .
  • Trade
    20.07.2024
    Замежніка перадала ў Беларусь расейская фсб. Якабы "злачынства" ен зрабіў на тэрыторыі Украіны. Згодна з дзейным крымінальным кодексам нельга караць смерцю чалавека ў Беларусі ці больш цяжкім пакараннем калі смяротнае пакаранне, ці больш цяжкае не прадугледжана ў той краіне у якой нябыта ён зрабіў злачынствы. Але ў лукашэнкаўскай белоруссии даўно не да законаў. Яны нават "крымілалку" знаходзяць там дзе яе няма і быць ня можа. Напрыклад ў грамадскай дзейнасці за мяжою і ў замежных краінах, дзейнасці якая не з'яўляецца "злачынствам" навогул. Ці судзяць людзей за "злачынствы" мінулым, часам, калі ў той дзень і час гэта дзейнасць не щ' з'яўлялася "злачынствам". Чалавек якога судзілі лукашысты лукашэнаўскім судом не вінаваты навогул.

Цяпер чытаюць

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю28

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскае консульства ў Марселі кінулі два кактэйлі Молатава

«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст пра Станіслава Шушкевіча34

У Папы Францішка пачалася ныркавая недастатковасць1

Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне13

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі восем чалавек

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі8

Што за мацак зачараваў беларусак праходкамі ў вітрыне ў адных майтках12

Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю11

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю28

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць