«Важны пачатак дыялогу». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Венгрыі ў Давосе
Святлана Ціханоўская на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе правяла кароткую сустрэчу з прэзідэнткай Венгрыі Каталін Новак, паведамляе прэс-служба палітыка.

Святлана Ціханоўская на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе правяла кароткую сустрэчу з прэзідэнткай Венгрыі Каталін Новак. Фота: прэс-служба палітыка
«Гэтая сустрэча — важны пачатак дыялогу, які дапаможа ўмацаваць дружныя адносіны паміж нашымі народамі. Беларусы жадаюць бачыць Венгрыю моцнай і рашучай у пытаннях, датычных парушэння правоў чалавека ў Беларусі, санкцыяў, падтрымкі грамадзянскай супольнасці, а таксама прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі. Вельмі важна, каб Венгрыя прытрымлівалася супольнай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі», — адзначыла Ціханоўская.
Каментары