Грамадства77

Эйсмант патлумачыла, чаму жанчынам працаваць у Палацы Незалежнасці цяжэй, чым мужчынам

У праграме «Галоўны эфір» прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант адказала, наколькі фізічна цяжка працаваць у Палацы Незалежнасці і дала ўяўленне пра памеры палаца.

«Калі казаць канкрэтна пра метры, то ад пункта пропуску да майго кабінета нешта каля 400 метраў. Ад майго кабінета да прыёмнай кіраўніка дзяржавы, дзе часта праходзяць мерапрыемствы, на якіх працуем мы, прэзідэнцкі пул, каля 400—450 метраў. Вось гэтыя дзве практычна базавыя дыстанцыі — амаль кіламетр. Залы, у якіх мы працуем, размяшчаюцца прыкладна на такой жа адлегласці (400—450 метраў. — Заўв. рэд.), дзесьці крыху менш, дзесьці крыху больш», — распавяла Наталля Эйсмант.

«Базава мінімум за паўдня 5—6 кіламетраў у Палацы Незалежнасці мы праходзім адназначна», — дадае яна.

Як кажа Эйсмант, большая частка працы праходзіць у Адміністрацыі Лукашэнкі на Карла Маркса, 38. «Пераезды, пераходы ці праца да канца дня ў палацы. Гэта такі базавы сцэнар», — распавяла Эйсмант.

Падчас афіцыйных візітаў працы на нагах становіцца больш. «Фактычна гэта многія гадзіны на нагах. Таму дыстанцыя, якую мы праходзім у такі працоўны дзень, даўжэе шматкроць», — кажа Эйсмант. 

Калі ў Палацы Незалежнасці экскурсіі, то падчас двух-, трохгадзіннай экскурсіі «набягае вельмі сурʼёзны кіламетраж», «адназначна за дзясятак», распавядае яна.

«Я заўсёды кажу, што добрая форма журналістаў — гэта наш службовы абавязак», — кажа Эйсмант.

І дадае, што ў мужчын усё ж такі ёсць перавага: жанчыны тут заўсёды абавязаныя хадзіць на абцасах, а мужчыны носяць туфлі, красоўкі. «Таму мы [жанчыны] праходзім больш складаныя дыстанцыі», — падсумавала Эйсмант.

Каментары7

  • Штож
    23.10.2023
    большинство людей живут в квартирах по 30м2, а у этого аж целых 18 резиденций и каждая по 400 метров в ширину с площадями в несколько тысяч квадратных метров. 
  • Павлик
    23.10.2023
    Они как будто насмехаются с людей, а люди вечные терпилы. Пусть холопы видят как живут барские господы. 
  • Шлапты
    23.10.2023
    Ціжэла праца калабаранткі, пашкадуйце))) і ваапшчэ жыць за грошы падаткаплацельшчыкаў ціжэло, асобенна прысутнічаць сведкай пры забойстве хлопца, ну очэнь ціжэло.

Цяпер чытаюць

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю31

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскае консульства ў Марселі кінулі два кактэйлі Молатава

«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст пра Станіслава Шушкевіча34

У Папы Францішка пачалася ныркавая недастатковасць1

Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне13

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі восем чалавек

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі8

Што за мацак зачараваў беларусак праходкамі ў вітрыне ў адных майтках12

Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю11

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю31

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць