Праваабаронцам стала вядома, што 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» вырашыў спыніць галадоўку, бо «з'явіліся некаторыя вынікі». Таксама вядома, што Уладзіміра — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і Мікалай Аўтуховіч.

Уладзімір Гундар падчас суда
Нагадаем, палітвязень трымаў галадоўку з 30 чэрвеня, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на ягоныя патрабаванні, а таксама ў якасці адказу на прымусовае распрананне перад працэсам. З-за гэтага ён правёў 10 сутак у карцары.
Каментары