Здарэнні55

«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы

Жыхарка Мінска стала відавочцам урагану, які ў суботу накрыў кемпінг на Вілейскім вадасховішчы і забраў жыццё маладога мужчыны. Яна распавяла карэспандэнту «Мінскай праўды» падрабязнасці таго фатальнага дня.

Ілюстрацыйнае фота

— У нас быў арганізаваны турзлёт і пражыванне ў намётах на кемпінгу «Клёвае месца» з пятніцы па нядзелю. У пятніцу ішоў дождж, але потым распагодзілася, і мы добра адпачылі. А ў суботу ў нас былі квэсты, затым сплаў на байдарках і пасля абеду вельмі рэзка пачалася непагадзь. Пайшоў моцны дождж і вецер.

Каб схавацца, мы забеглі ў домік і зразумелі, што ад моцнага ветру галінкі дрэў абломваюцца і ляцяць на збудаванне. Домік пачало штарміць.

Мы ўтрымлівалі дах, потым у доміку парывам ветру вырвала дзверы — гэта было вельмі страшна, насамрэч. 20 чалавек нашай кампаніі туліліся ў гэтым доміку, чакалі, пакуль усё скончыцца.

Калі мы паглядзелі ў акенца, то ўбачылі, што адно з дрэў ўпала проста на нашу палатку і знесла намёт, дзе знаходзілася наша кухня. Дзве суседнія альтанкі проста перакуліліся.

У нейкі момант я сама пачала развітвацца з жыццём. Я думаю, як і ўсе, што таксама там знаходзіліся. Мы не разумелі, калі гэта скончыцца. Не ведаю, колькі па часе гэта доўжылася, але адчуванне, што гэта было вельмі доўга. І страх быў таксама вельмі вялікі.

Адзін хлопец з нашай кампаніі спаў у намёце ў той час, калі пачало ляцець галлё. Ён проста пачуў, прачнуўся і пабег хутчэй да нас у домік. Увогуле, выратавалі яго нейкія вышэйшыя сілы.

Хоць кемпінг у нас быў арандаваны да нядзелі мы з'ехалі дадому ў суботу ўвечары, адразу пасля шторму.

Усе нашы рэчы прамоклі, бо ляжалі ў намётах, патанулі тэлефон і паўэрбанкі. Усе сумкі былі мокрыя наскрозь, а палаткі проста паваліла.

Пацярпелых сярод нас не было. І толькі, калі мы прыехалі дадому даведаліся, што там хлопец загінуў. Ён быў з іншай кампаніі, — распавяла дзяўчына.

Нагадаем, у выніку непагадзі ў Беларусі ў суботу-нядзелю загінулі чатыры чалавекі.

Каментары5

  • бабруйчанін
    15.07.2024
    В Харькове дзе трывогі кожны дзень з дзеткамі едуць яшчэ бліжэй на вадаём?? У Адэсе ..У Тіссе дзе патанулі болей 60 ухілянтаў які ад жахаў плывуць праз горную раку...
  • Аххаха
    15.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 2
    15.07.2024
    бабруйчанін, саўковы ватабаўтызм можна вылечыць.

Цяпер чытаюць

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю45

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

4,972% — вось чаму гэта самая важная лічба нямецкіх выбараў16

Удзельнікі вайны з Украінай, якія вярнуліся з вайны, забілі ў Расіі як мінімум 240 чалавек

Вайскоўца Дудука з 120-й асобнай механізаванай брыгады судзяць за перавышэнне ўлады2

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне7

У расійскае консульства ў Марселі кінулі два кактэйлі Молатава

«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст пра Станіслава Шушкевіча36

У Папы Францішка пачалася ныркавая недастатковасць1

Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне13

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі восем чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю45

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць