Комментарии к статье

Эту новую белорусскую книгу не назовешь нормальной

  • А што?
    22.02.2025
    Кніжка безкаштоўная?
  • а то
    22.02.2025
    А што?, вельмі каштоўная, як заслаўскі выкапень
  • Джон Дулька
    22.02.2025
    Для таго, каб трапіць у гэтую прастору, патрабуецца штосьці крыху большае, чым ні на што не падобныя сказы. Пажадана мець тое, што Хармс, а следам і Сарокін называлі “чысцінёй унутранага строю”, то бок ладную эстэтычную сістэму, і гэта ў рамане таксама прысутнічае, хоць і ў даволі шырокім выглядзе, што робіцца зразумела напрыканцы. Сінтэтычны, “ад розуму” стыль зроблены на шматлікіх паўторах, прагаворваннях адных і тых жа відавочных падрабязнасцяў, быццам у аўтара разлад асобы і адразу тры ці больш яго постаці-расказчыка б’юцца паміж сабой, хто будзе расказваць той ці іншы кавалак тэксту ці сказ, альбо нават у межах аднаго сказу перахапляюць мікрафон і паўтараюць тое, што было сказана да іх, каб дадаць новых падрабязнасцяў. Адначасова з гэтым мноства “быццам істотных” кавалкаў, дэталяў і падрабязнасцяў выкідаюцца ці прапускаюцца за неістотнасцю, і не для таго, каб зрабіць тэкст больш цьмяным, а каб сягнуць таго самага высокага авангарднага градусу. Ёсць кавалкі, у якіх тэкст гэта робіць, сягае высокага авангарднага ўзроўню, калі мармытанне пераходзіць у штосьці нечакана сапраўднае, асабліва калі гаворка ідзе пра жыццё і смерць, рэчы, пра якія што ні скажаш, будзе гучаць надта пафасна і нешчыра, акрамя авангарднага мармытання, якое адное толькі і здольнае закрануць выток тых самых жыцця і смерці. Але бывае, што аўтар вынаходзіць нейкі прыём і пачынае злоўжываць ім без меры (як прапусканне нейкіх неіснуючых кавалкаў тэксту з паўтарэннем маркеру – “неістотна”), ці навязліва выкарыстоўвае сінанімайзер, слоўнік сінонімаў, бо не можа выбраць неабходнае беларускае слова, і гэтае патуранне сінонімам, прыёмам і ўвогуле самой тэкставай плыні сведчыць аб тым, што аўтар ішоў на павадку ў імгненных словаў, не зважаючы на цэласнасць уражання.

    Але такім творам цэласнасць і не патрэбная. Бо высвятляецца, што па сутнасці, гэта нават і не раман. І нават не сабраныя разам амаль не звязаныя паміж сабой аповесці і апавяданні, як у “Сабаках Эўропы” ці найноўшай кнізе Анціпава. Тэкст разбіты на часткі і на раздзелы, але мала таго, што ў іх розныя стылі і героі - некаторыя складаюцца наўпрост з малюнкаў і фатаграфій. Напрыканцы раздзел з каментарамі да асноўнага тэксту, як і мусіць быць у сапраўдным сучасным постканцэптуалісцкім творы (пачакайце выбуховую паэму “Кабайн” ад суполкі ГНОЙНЫ КАЎЧЭГ, пабачыце, як гэты прыём можна вычарпаць да канца). Між тым праз іх праходзіць выразна чытэльныя гісторыя, ад якой, праўда, залішняга наратыву чакаць не прыходзіцца. Не раман, не зборнік аповедаў, але кніга. Арт-праект.
  • У вас атрымалася
    22.02.2025
    Можа калі небудь надрукуюць альманах коментаў з НН?
  • геній крытыкі рэцэнзій
    22.02.2025
    гэта самы горшы тэкст пра літаратуру што я чытаў. банальные думкі, паўторы, няскладнасьць і адсутнасьць добрай структуры. калі хочаце пра літаратуру пісаць, калі ласка, спачатку варта прачытаць яе тэорыю. кніжка важная і добрая, але раскрыта тут пасрэдна. шкада
  • Рэд.
    23.02.2025
    геній крытыкі рэцэнзій , пішыце і вы нам.
  • кот Катовіч
    22.02.2025
    Я намераваюся выказаць пратэст, тэстапратэст пратэстоўскі супраць гэтага разумення асобы гаспкіраўніка і натуральна ката Катовіча ў тэксце! Але неістотна гэта, але але... далей

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць