БЕЛ Ł РУС

Меркаванні

4,972% — вось чаму гэта самая важная лічба нямецкіх выбараў

24.02.2025 / 12:43

Мікола Бугай

«Саюз Сары Вагенкнехт» — у пралёце, гэта адкрые некалькі важных магчымасцей для будучага ўрада. 

Сара Вагенкнехт, 29 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

«Саюз Сары Вагенкнехт» набірае 4,972% і такі не перасякае пяціпрацэнтны бар'ер. Для трапляння ў Бундэстаг гэтай партыі не хапіла каля 13 000 галасоў.

Гэты факт можа быць вельмі важным для будучыні Еўропы — і Беларусі.

Не толькі таму, што міма бундэстага праляцела самая прарасійская партыя. Але і з практычных прычын.

Па-першае, у новым Бундэстагу канстытуцыйная большасць будзе ў партый, якія выступаюць за змену канстытуцыі ў пункце, які дазволіць павысіць планку дзяржзапазычанасці. А гэта крытычна важна зараз, каб спыніць Расію. Бо іншага спосабу прафінансаваць рост выдаткаў на абарону няма. Калі б «Альтэрнатыва для Германіі» і Блок Сары Вагенкнехт набралі больш галасоў, самаабарона Еўропы была б пад пагрозай.

Па-другое, калі б Сара прайшла ў парламент, для стварэння ўрада патрэбныя былі б тры партыі, а не дзве. А гэта зацягнула б працэс, і рэалізацыя абаронных інвестыцый пачалася б пазней.

І па-трэцяе, кааліцыя хадэкаў і сацдэмаў можа замахнуцца на вельмі важны крок для энергетыкі: адмяніць рашэнне аб закрыцці атамных станцый. Менавіта пасля закрыцця АЭС Нямеччына зрабілася залежнай ад расійскага газу. Калі іх адкрыць, патрэба Еўропы ў газе знізіцца істотна, і Масква не зможа шантажаваць рэсурсамі.

Так часам малая кропля робіцца крытычна важнай. 

Калі Еўропа, як ставіць задачай Мерц, стане незалежнай ад ЗША ў плане абароны, яна стане мацнейшай. Гэта ў інтарэсах Беларусі.

Чытайце таксама:

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі

У Германіі абвясцілі вынікі выбараў у Бундэстаг

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Каментары да артыкула