Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед
22.02.2025 / 8:6
Кіраўнік МЗС Польшчы размясціў відэаролік, у якім адзначыў, што дрон збілі ўкраінцы, а затым яго вывезлі ў Польшчу, і зараз дрон можа пабачыць Трамп, піша «Еўрапейская праўда».
Скрыншот відэа з твітара Радаслава Сікорскага
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі прывёз на канферэнцыю кансерватараў Conservative Political Action Conference (CPAC) у ЗША збіты ўкраінцамі іранскі шахед. Пра гэта ён паведаміў у X (Twitter).
Сікорскі адзначыў, што ў суботу на канферэнцыі можа выступіць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Канферэнцыя кансерватыўных палітычных дзеянняў у Вашынгтоне — адна з самых уплывовых палітычных падзей у свеце. Сёлета ўдзельнікі могуць назіраць за сімвалам гібелі тысяч нявінных людзей, збітым украінцамі і перададзеным Польшчай: іранскім беспілотнікам шахед», — сказаў Сікорскі.
«Разам мы эфектыўна супрацьстаім восі зла», — дадаў ён.