БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Гомелі сабака вельмі ўсцешыўся, сустрэўшы скульптуру з суродзічамі ВІДЭА

21.02.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Афганскі хорт Граф (так завуць сабаку) заўважыў на двары помнік Фёдару Паскевічу з гадаванцамі і вырашыў пагуляць з суродзічамі. Павесяліцца з новымі сябрамі не выйшла, але відэа, апублікаванае ў тыктоку гаспадыняй сабакі, атрымалася пацешнае.

Скрыншот з відэа

«Граф знаёміцца з князем Фёдарам Паскевічам і яго хартамі Лордам і Марка», — напісала пад відэа гамяльчанка.

@anaiskavv Граф знакомится с князем Федором Паскевичем и его борзыми Лордом и Марко (и подаёт голосище) #funny #смешно #прикол #путешествие #собака #гомель #belarus #journey ♬ оригинальный звук - Анастасия

У каментарах людзі засыпалі жанчыну пытаннямі пра сабаку. Сапраўды, «афганцы» неверагодна грацыёзныя, але парода цяпер непапулярная. Як кажа жанчына, людзі баяцца карпатлівага догляду за поўсцю ў сабак гэтай пароды і доўгіх шпацыраў.

Граф, хутчэй за ўсё, не мае каля сябе пастаяннай сабачай кампаніі. Верагодна, таму помнік з сабакамі так яго і ўразіў.

Чытайце таксама:

У Гомелі жанчына выкінула сабаку з акна — зараз яе будуць судзіць

У Хойніцкім раёне воўк нападаў на сабак. Яго застрэлілі

Жужа вярнулася на запраўку

«Да гэтага часу не веру, што яны загінулі, а жылля больш няма». У беларускі пад Заслаўем згарэў дом разам з жывёламі

Каментары да артыкула