БЕЛ Ł РУС

Свет

«Спадар прэзідэнт, не Украіна пачала гэтую вайну». Заявы Трампа аб Украіне і яго канфлікт з Зяленскім шакавалі многіх рэспубліканцаў

20.02.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў рэзкі паварот у адносінах з Украінай, абрынуўшыся з цяжкімі абвінавачваннямі на Уладзіміра Зяленскага, пры гэтым не сказаўшы ніводнага дрэннага слова пра Пуціна, піша Bild.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Гэты раптоўны разварот у амерыканскай палітыцы выклікае супраціў нават унутры яго партыі.

Што кажуць рэспубліканцы?

Кен Адельман, былы пасол ЗША ў ААН, які ўдзельнічаў у трох сустрэчах Рэйгана з Гарбачовым: «Мяне ванітуе ад таго, што адбываецца. Замест «Знішчыце гэтую сцяну, спадар Гарбачоў» пры Трампе мы бачым «Вы можаце рабіць усё, што хочаце, спадар Пуцін».

Ліз Чэйні, экс-кангрэсвумен і крытык Трампа: «Трамп — са сваёй прыхільнасцю Пуціну, разваротам ад Украіны і хлуснёй пра гісторыю — гэта антытэза ўсяму, за што выступаў Рональд Рэйган!»

Біл Крыстал, былы чыноўнік адміністрацыі Рэйгана і Буша: «НАТА і ўдзел ЗША ў Еўропе захоўваюць мір ужо 80 гадоў. Дурное і безразважнае рашэнне ставіць гэта пад пагрозу. І дзеля чаго? Каб спадабацца Пуціну?»

Майк Пенс, былы віцэ-прэзідэнт Трампа, у X (Twitter): «Спадар прэзідэнт, не Украіна пачала гэтую вайну. Расія распачала несправакаванае і жорсткае ўварванне, якое забрала сотні тысяч жыццяў. Дарога да міру павінна грунтавацца на праўдзе».

Джон Болтан, былы дарадца Трампа: «Трамп ужо капітуляваў перад Пуціным падчас мірных перамоваў…»

Рэспубліканцы, якія памятаюць палітыку Рэйгана і канец Халоднай вайны, асуджаюць курс Трампа, які можа падарваць трансатлантычны альянс, што існуе ўжо 75 гадоў.

Чытайце таксама:

Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»

Борыс Джонсан патлумачыў словы Трампа пра Украіну і Зяленскага

Джэй Дзі Вэнс пагражае Зяленскаму за кепскія словы пра Трампа

Стармер патэлефанаваў Зяленскаму і сказаў, што праводзіць выбары падчас вайны неразумна. Пры Чэрчылю — не праводзілі

На X-старонцы Белага дома на Трампа надзелі каралеўскую карону. Гэта здзеклівы адказ апазіцыі

Каментары да артыкула