БЕЛ Ł РУС

Свет

Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна

14.02.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі не плануе сустракацца для абмеркавання пытанняў міру з Расіяй ні з якімі расіянамі, акрамя Уладзіміра Пуціна, але гэта будзе толькі пасля падрыхтоўкі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам агульнага плана адносна заканчэння вайны, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, 14 лютага 2025 года. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

«Я не буду сустракацца з расіянамі. Я не ведаю, спадабаецца ім гэта ці не… Я буду сустракацца толькі з Пуціным. Толькі калі мы падрыхтуем агульны план з Трампам. І каб Пуцін скончыў вайну. Толькі ў гэтым выпадку я буду сустракацца. Не будзе ніякіх іншых платформаў з кампрамісамі», — сказаў Зяленскі падчас удзелу ў панэлі «Стратэгічныя інвестыцыі: будучыня ўкраінска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі» на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Чытайце таксама:

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?

«Ты не можаш выйграць дэмакратычныя выбары тым, што кідаеш свайго апанента за краты». Ці адрэагуе на словы Вэнса Лукашэнка?

Ціханоўская пракаментавала намер Зяленскага гаварыць з Трампам пра Беларусь

Зяленскі збіраецца паразмаўляць з Трампам пра Беларусь

Самалёт з дзяржсакратаром ЗША, што ляцеў у Мюнхен, экстранна вярнуўся

Каментары да артыкула