Каментары да артыкула

Да 2027 года штучны інтэлект можа дасягнуць узроўню «краіны геніяў». Што маецца на ўвазе?

  • Ой наўрадці
    18.02.2025
    Набівае кошт
  • Ілан Мозг
    18.02.2025
    Зразумела, што гэта чос для хамячкоў. У іх там прынята лічыць поспех не прыбыткам кампаній, а памерам прыцягнутых інвестыцый. Здолеў пусціць пыл у вочы і навешаць лакшыны на мільярды даляраў - значыць ты круты бізнэсмен. А сапраўды таленавіты навуковец можа ніколі ў публічную прастору не трапіць.
  • Краіна геяў
    18.02.2025
    Тое, што зараз называюць "штучным інтэлектам", насамрэч інтэлектам не з'яўляецца. Бо гэтыя мадэлі не ўмеюць мысліць і выходзіць да межы той інфармацыі, на якой навучаліся. Сучасны "ШІ" кампілюе з вялікіх аб'ёмаў інфармацыі пэўныя камбінацыі, але яго здольнасцяў не хопіць, каб нават зрабіць простыя матэматычныя вылічэнні - для гэтага ён "пад капотам" напіша праграмны код на умоўным python, запусціць яго на "тупым" працэсары і выдасць вынік. Асноўная праблема для развіцця цяперашняга ШІ - гэта дзе браць новую інфармацыю для навучання. Відавочна, што аб'ём ведаў, створаных чалавекам, абмежаваны. Таму так званы "ШІ" хутка зойдзе ў тупік (ці ўжо зайшоў). Большая частка стартапаў, звязаных з ШІ, стратныя. Інвестары, якія на хайпе зайшлі ў самыя вядомыя праекты, ужо вывелі свае грошы з профітам. Высновы рабіце самі.
  • ....
    18.02.2025
    Чалавек таксама кампіліруе веды. І ШІ, дарэчы, таксама здольны планаваць і праводзіць эксперыменты, каб атрымаць новыя веды
  • Ёсік
    18.02.2025
    Чытаю аб гэтым ШІ, і не разумею распрацоўшчыкаў. Бянтэжацца, што ШІ выйдзе з-пад кантролю, і ўсё зьнікне. Дык навошта вы зь ім гуляецеся, калі магчыма хутка пабачыць "Тэрмінатар-2, судны дзень". А з другога боку, Беларусь, як аграрна-сялянская краіна, дырэктару [Рэд. Выдалена] ўсё гэта не цікава, таму на гадоў 100 шчэ ёсьць тапары, косы, лясёнкі і палі буракоў, якія ў чэрвені выйдуць апрацоўваць настаўнікі і чыноўнікі зь месьцячковых райвыканкамаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць