Комментарии к статье

24-летняя девушка из Борисова утонула в ванной

  • Ёсік
    17.02.2025
    Глядзеў неяк аб серыйным забойцы-лавеласе часоў СССР. Дык ён жанчын забіваў у ваньне, калі тыя ляжалі ў ёй, ён браў іх за пятку і цягнуў са ўсёй моцы, усе патанулі.
  • ЯНКА
    17.02.2025
    Каго? Яе.
    Чый? Ейны.
    Рып.
  • ЯНКА
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    17.02.2025
    .
    • ТОП •

    🛁 На ўсё жыцьцё й потым не забуду, як гэтак патопла мая жонка. Я забег у ванны пакоік і здра-здранцьвеў: ейная галава тварыкам угору была цалкам у вадзе, я падняў яе, патрос, але было ўжо ўсё. І гэты самы доўгі найпякучы момант нібы застыглы гук разрэзаўшай мяне струны раз-пораз рэжа маю існасьць і цяперака. А тады я гладзіў яе па валасох, ціхенечка пяшчотна казаў штосьці, клікаў, і ўсё навокал падавалася мне нейкім самым немарасным і пякельным сном. Авохці, так яно й было... І празь невялікі час мы разьвяліся, каб і дагэтуль сустракацца ў маіх снох.
    ... ...
    ... ...
    ... ...
  • ЯНКА
    18.02.2025
    .
    • ТОП •

    На ўсё жыцьцё й потым не забуду, як гэтак патопла мая жонка. Я забег у ванны пакоік і здра-здранцьвеў: ейная галава тварыкам угору была цалкам у вадзе, я падняў яе, патрос, але было ўжо ўсё. І гэты самы доўгі найпякучы момант нібы застыглы гук разрэзаўшай мяне струны раз-пораз рэжа маю існасьць і цяперака. А тады я гладзіў яе па валасох, ціхенечка пяшчотна казаў штосьці, клікаў, і ўсё навокал падавалася мне нейкім самым немарасным і пякельным сном. Авохці, так яно й было... І празь невялікі час мы разьвяліся, каб і дагэтуль сустракацца ў маіх снох.

    О, вялікі й магутны пане Госпад, адзін ты, як ніхто, ведаеш, наколькі я прапечаны атэісьцюга. Я гэтак сьвята веру ў тваю адсутнасьць, у карысьць прышчэпак і ў вечнае каханьне. Але мне зусім ня трэба верыць у тое, што я цудоўна бачу, млін, у наяўнасьць гэткіх во прарочых, вешчых, сноў! І гэна адзіна(ня)верная пекная сяброўка ніколькі не самотны прывід у кунсткамары майго патэйбако́ўя.

    Найважная прыкмета такіх сноў — яскравасьць усяго, што дзеецца. Часам усё тамака нашмат ярчэйшае, з вымалёўкаю замыленых паўсядзённасьцю дэталяў, жудаснымі прыценямі й пералівам розных гукаў. А потым б-бах — соньнік Мілера, і калі ня тое, што ў ім напрарочана, то адбудзецца яшчэ больш страшнае... Немагчымасьць выкараскацца зь ямы пад крокі абыякавых снойдаючых зьверху мінакоў; труна з празрыстым вечкам, у якой я цягну на могілкі выкшталцаную ляльку; і зьмеі, ведаеце, цэлыя суплёты джалячых зь мелкага вадаёму зьмеяў, па якім я іду й гіну пад гульлівым сонцам.

    А калі падае зь неба зорка, ці выдаляюць зубы... Мяне трэсла. Я толькі што тады здалёк цудоўна бачыў, як на полі менскага стадыёну «Дынама» ў безьлічы настаўленых тамака стаматалягічных фатэляў варушыліся людцы. Патусаваў, міжволі назаўжды разьвітваючыся, знаёмых, але не. Мой мікракампутар «Палм», набіты нататкамі, прыватнымі слоўнічкамі й тэлефонамі-адрэ́самі, ня маючы тады ніякіх і нідзе адбіткаў-копіяў, выстраліў «Фаталь эрор» і пахаваў усё гэнае, яшчэ ўчора жывое й жвавае багацьце на электронных могілках.

    А на днёх доўга патаналі дзьве мышкі ў скрынцы, у якую зацякла ліхвед чаму вада. Між тым яны, не раўня жонцы, не памерлі й нават уцяклі. І ўзброены ўжо ведамі, я прадухіліў (як і было па соньніку) найкепскія наступствы разьбіральніцтваў на працы праз праблему, якая ўзьнікла, не, ну на самым пустым мейсцы.

    Мабыць, ты таксама топ, і я топ у чыісьці незабыўных снох. Узрадуемамся з былой жонкаю таму, што мы здолелі, зьдзіраючы пазногці, выбрацца з патэйбакоўя. А хтосьці — не. Спачывай зь мірам...
    🕯️

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць