БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Шклоўскім раёне загарэліся тры будаўнічыя вагончыкі

24.02.2025 / 16:23

Nashaniva.com

Уключаны электраабагравальнік стаў прычынай пажару будаўнічых вагончыкаў у Шклоўскім раёне, паведамляе МНС.

Інцыдэнт здарыўся ноччу 24 лютага на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу ў аграгарадку Дабрэйка. Ратавальнікаў выклікаў вартаўнік.

Загарэліся тры вагончыкі, якія выкарыстоўваліся для пераапранання рабочых. У выніку пажару знішчаны адзін вагончык і пашкоджаныя яшчэ два. Ніхто не пацярпеў.

Па папярэдніх даных, пажар мог пачацца з-за электраабагравальніка, пакінутага ўключаным без нагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула