БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У мясцовых уладаў і ААТ забяруць акцыі шэрагу банкаў і прадпрыемстваў

22.02.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Урад распарадзіўся забраць у мясцовых уладаў і дзяржарганізацый акцыі некаторых банкаў і арганізацый, фармальна яны пяройдуць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да 1 ліпеня 2025 года акцыі шэрагу банкаў і прадпрыемстваў, якія належаць рэгіёнам і дзяржарганізацыям, павінны перайсці ва ўласнасць дзяржавы. Сярод іх — долі ў наступных прадпрыемствах:

Частка акцый Белінвестбанка, Беларусбанка, Тэхнабанка, а таксама БНБ Банка цяпер належаць мясцовым выканкамам з розных рэгіёнаў і дзяржарганізацыям. Акцыі Сбер Банка цяпер знаходзяцца ў распараджэнні «Мінсктранса», агенцтва «Мінск-Навіны» і мясцовых органаў улады.

У дадатак да гэтага 635 752 акцыі Белінвестбанка, якія належаць самому банку, таксама пяройдуць ва ўласнасць дзяржавы — агульны кошт гэтых папер перавышае 19 тысяч рублёў.

Да той жа даты ўсе акцыі Белінвестбанка, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, будуць перададзеныя Дзяржкамітэту па маёмасці. У спісе дзевяць акцыянераў, найбуйнейшы з якіх — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён перадасць акцыі на суму 240 тысяч рублёў. 

Да 28 лютага ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь свае акцыі павінен перадаць «Менсктэлекамбуд», да 1 сакавіка ААТ «Александрыйскае» павінна перадаць ва ўласнасць дзяржавы акцыі Шклоўскага масларобнага завода, а Аршанскі раён да 1 красавіка — акцыі Арэхаўскага льнозавода.

Чытайце таксама:

Дзесяць беларускіх банкаў паведамілі пра новаўвядзенні

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Каментары да артыкула