У Дубровенскім раёне чалавек загінуў пасля сутыкнення з ласём
22.02.2025 / 20:47
Аварыя са смяротным вынікам адбылася ўвечары 22 лютага ў Дубровенскім раёне. Каля 18.20 на трасе паблізу вёскі Сваташыцы легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з ласём.
Паводле інфармацыі Віцебскай абласной ДАІ, жывёліна знянацку выбегла на дарогу перад машынай, якая пасля сутыкнення з'ехала ў кювет.
24-гадовы кіроўца аўтамабіля Rover ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Лось таксама загінуў.