Мінскае «Дынама» выйграла Суперкубак Беларусі па футболе
22.02.2025 / 15:53
Футбольны сезон у Беларусі пачынаецца матчам за Суперкубак, у якім сустракаюцца чэмпіён краіны і ўладальнік Кубка краіны. Гульня мінскага «Дынама» з гродзенскім «Нёманам» прайшла сёння на стадыёне ФК «Мінск».
Фота: football.by
«Дынама» выйграла з лікам 2:0.
У пачатку сакавіка пройдуць матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе, а першы тур чэмпіянату пройдзе 13-16 сакавіка.