БЕЛ Ł РУС

Свет

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі

22.02.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Як сцвярджаецца, пакупнік мог быць прапанаваны аўстрыйскаму банку расійскім бокам.

Іштван Цібарц. Фота: Расійская служба Радыё Свабоды

Зяць прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, Іштван Цібарц, вядзе перамовы аб куплі расійскага падраздзялення Raiffeisenbank. У падрыхтоўцы здзелкі, акрамя непасрэдных удзельнікаў, задзейнічана адміністрацыя Уладзіміра Пуціна і расійскі Цэнтрабанк, — піша Расійская служба Радыё Свабоды са спасыкай на аўстрыйскую газету Der Standard.

Як сцвярджаецца, пакупнік мог быць прапанаваны аўстрыйскаму банку расійскім бокам. Крыніцы газеты паведамляюць, што ў здзелцы можа ўдзельнічаць і венгерскі «ОТП-Банк», аднак там гэта адмаўляюць.

38-гадовы Цібарц — адзін з найбагацейшых людзей Венгрыі, часопіс Forbes ацэньвае яго стан у 370 мільёнаў даляраў.

Ён жанаты з дачкой Віктара Орбана, Рахель, а сфера яго бізнэс-інтарэсаў уключае будаўніцтва, банкаўскія паслугі і гасцінічны бізнэс.

Яго некалькі разоў падазравалі ў карупцыйных сувязях, аднак пракурорскія праверкі ў Венгрыі не выявілі ніякіх парушэнняў.

Прадаць падраздзяленне, згодна з расійскімі законамі, можна будзе толькі з адабрэннем уладаў. Сума продажу павінна быць на 60 адсоткаў ніжэй за рынкавы кошт, а 35 адсоткаў атрыманых сродкаў пойдзе ў расійскі бюджэт у якасці бясплатнага ўзносу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула