БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік

22.02.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Віктар Дуброўка займаў пасаду больш за 12 гадоў, а цяпер пайшоў на павышэнне.

Віктар Дуброўка. Фота: Наш час

У калоніі №11 у Ваўкавыску змяніўся начальнік. 46-гадовы палкоўнік Віктор Дуброўка, які кіраваў калоніяй з 2013 года, пайшоў на павышэнне. Цяпер ён першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці.

Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч. Ён і раней працаваў у гэтай калоніі, доўгі час быў оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела.

Віктар Шафаловіч

У ваўкавыскай калоніі №11 для рэцыдывістаў утрымліваюцца 15 палітвязняў, у тым ліку Эдуард Бабарыка. Гэта тыя людзі, якія мелі судзімасці да таго, як далучыліся да дэмакратычнага руху, а таксама тыя, каго адміністрацыі калоній каралі за «непадпарадкаванне».

Паводле інфармацыі «Вясны», у Ваўкавыску сядзяць Алег ГаўрылаўАлег Кацапаў, Аляксандр Арановіч, Аляксандр Назаровіч, Аляксей Кудасаў, Аляксей ЧарнавусаўАрцём Лапікаў, Вадзім Гусеў, Іван Сауцін, Павел Нядбайла, Сяргей Раманаў, Уладзімір БалабановічЭдуард Бабарыка, Ярванд Марцірасян, Яўген Сямёнаў.

Чытайце таксама:

«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення

Каментары да артыкула